Адрас: 223110, Мінская вобл., г. Лагойск, вул. М.Харчанкі, 31
Тэлефон:+ 375 01774 53-8-42
Афіцыйны сайт: logloysk.museum.by
Электронная пошта: logmuseum2013@tut.by



Рашэнне аб стварэнні Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў было прынята раённым выканаўчым камітэтам у 2000 г. На сённяшні дзень у музеі, які размясціўся ў будынку Цэнтра культуры г. Лагойска, дзейнічаюць 3 залы: выставачная, зала "Падзеі і людзі" і зала, прысвечаная графам Тышкевічам. У зале "Падзеі і людзі" наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з найболып выдатнымі жыхарамі Лагойшчыны, якія гераічна змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У зале, прысвечанай графам Тышкевічам, прадстаўлены ўзоры этнаграфіі і побыту, археалогіі і нумізматыкі, філакартыі і філатэліі - прадметы, якімі карысталіся нашы продкі ў XIX-XX стст., а менавіта такія калекцыі збіралі ў свой час графы Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы. У выставачнай зале перыядычна разгортваюцца выставы майстроў жывапісу, вырабаў народных умельцаў, калекцый з іншых музеяў, наладжваюцца камерцыйныя выставы. Асноўны фонд музея складаюць 7605 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны – 2106 (2012). Найболып значныя калекцыі: дакументы, фотаздымкі, этнаграфія, археалогія, рэчавыя помнікі. Асноўны кірунак дзейнасці музея - экскурсіі па залах музея, па памятных мясцінах горада і раёна, чытанне лекцый для навучэнцаў. Штогод у Лагойскім музеі праводзяцца Тышкевіцкія чытанні і дзіцячыя Тышкевіцкія пленэры.

Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012.

Навiны












 Rss-лента

Афiша мерапрыемстваў


Каляндар мерапрыемстваў


« Красавік 2017 »
ПндАўтСерЧцвПятСубНядз
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930