Да Дня роднай мовы

З нагоды святкавання Дня роднай мовы, Лагойскі народны тэатр лялек "Батлейка" быў запрошаны ў Гасцілавіцкую сярэднюю школу. Мерапрыемства праходзіла пад дэвізам: "Чужое ведаць цікава, а свае - неабходна!" 70 хлопчыкаў і дзяўчат з цікавасцю праслухалі лекцыю пра айчынныя старадаўнія традыцыі, гісторыю ўзнікнення лялек і лялечных тэатраў на тэрыторыі нашай роднай Беларусі. Традыцыйны спектакль "Цар Ірад" эмацыйна ўспрынялі ўсе юныя гледачы, з азартам знаеміліся з лялькамі, а напрыканцы мерапрыемства атрымалі салодкія падарункі.

290