Новости

"Свет летуценняў"

16 лютага 2017 года ў выставачная зале Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея адбылася прэзентацыя выставы “Свет летуценняў”, на якой былі прадстаўлены работы, выкананыя ўмелымі рукамі выхаванцаў і педагогаў Вілейскага Цэнтра эстытычнага выхавання. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні Лагойскай САШ №1, падапечныя інтэрната для інвалідаў і састарэлых і іншыя жыхары горада.


"Свет летуценняў"

Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей з 14 лютага запрашае на выставу работ удзельнікаў і кіраўнікоў студый Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання “Свет летуценняў”.
У якасці экспанатаў будуць прадстаўлены мягкія цацкі студыі “Пушысцікі”, арыгамі студыі “Чароўны квадрат”, выяўленчае мастацтва і іншае.
Выстава працуе: панядзелак-пятніца – 8.00 – 17.00
субота – 9.00 – 16.00
выхадны – нядзеля
Кошт білета: дзіцячы – 1 руб.
дарослы – 1 руб. 50 кап.
Запрашаем па адрасе: г. Лагойск
вул. Н. Харчанкі, 31
тэл. 53-8-42


У "Лабірынтах часу" блукалі лагайчане і госці горада

Літаральна нядаўна, 18 мая, музейшчыкі ўсяго свету адзначалі сваё прафесійнае свята – Міжнародны дзень музеяў. І, менавіта, з гэтай нагоды на базе Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя К. і Я. Тышкевічаў 20 мая адбылося шыкоўнае мерапрыемства – “Лабірынты часу”. Свята пачалося з выступу коннага ваенна-гістарычнага клуба “Залатая шпора” пад кіраўніцтвам Паўла Калінкова. Гасцям нават давялося паспрабаваць сябе ў верхавой яздзе. Дзейства адбывалася на пляцоўцы за будынкам Цэнтра культуры, куды ўсіх гасцей ветліва запрашалі мімы, юныя тэатралы з Лагойскай СШ №1.


Ноч у музеі

20 мая 2016 года ў 18.00 і 20.00 на базе Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя К. і Я. Тышкевічаў адбудзецца мерапрыемства, прымеркаванае дп Міжнароднага дня музеяў "Лабірынты часу".
У праграме:

- выступленне конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора”;
- майстар-клас па партрэтнаму жывапісу і шаржу;
- старадаўнія танцы;
- нацыянальныя стравы і напоі;
- экскурсіі па залах музея;
- імгненнае фота з графамі Тышкевічамі;


Прэзентацыя выставы "Лагойшчына - наш маляўнічы скарб"

Чалавеку заўсёды было ўласціва імкненне да прыгожага, жаданне не толькі захапляцца ім, але і захаваць для нашчадкаў. «Спыніся імгненне, ты выдатна!" - вось дэвіз мастака ва ўсе часы.
“Лагойшчына – наш маляўнічы скарб” – пад такой назвай 14 красавіка супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея арганізавалі прэзентацыю выставы вядомых беларускіх мастакоў Андрэя Лычкоўскага (Узда), Фёдара Ладуцькі, Яўгена Шунейкі (Мінск) і славутага мастака Лагойшчыны Ігара Лыскаўца.


210 лет со дня рождения Константина Пиевича Тышкевича

17 февраля 2016 года - 210 лет со дня рождения Константина Пиевича Тышкевича.
Граф Константин Пиевич Тышкевич один из потомков логойской ветви шляхетского рода Тышкевичей. Родился в г. Логойске в семье этнографа и археолога Пия Тышкевича и Августы Плятер. В семье было четверо детей - Константин был старшим из сыновей, Евстафий, Флариан и дочь Павлина.


Мастер-класс по оригами

ГУК "Логойский историко-краеведческий музей имени К. и Е. Тышкевичей" приглашает всех желающих посетить мастер-класс по оригами 27 января 2016 г. в 15.00 часов.
по адресу г. Логойск, ул. Н. Харченко, 31 (Здание Центра культуры).