"Свет летуценняў"

16 лютага 2017 года ў выставачная зале Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея адбылася прэзентацыя выставы “Свет летуценняў”, на якой былі прадстаўлены работы, выкананыя ўмелымі рукамі выхаванцаў і педагогаў Вілейскага Цэнтра эстытычнага выхавання. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні Лагойскай САШ №1, падапечныя інтэрната для інвалідаў і састарэлых і іншыя жыхары горада. Сярод ганаровых гасцей на прэзентацыі прысутнічылі: старшыня Лагойскага раеннага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Ўладзімір Іосіфавіч Жданеня, дырэктар Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяна Мікалаеўна Захарыч з калегамі, педагог дадатковай адукацыі г. Вілейка, арганізатар міжнароднай навуковай экспедыцыі “Вілія – Нэрыс 2017” па шляхах графа К.Тышкевіча Міхаіл Мікалаевіч Петух, а таксама ганаровы грамадзянін Лагойскага раена, краязнаўца Віктар Антонавіч Несцяровіч. Усе госці праходзілі ў залу пад гукі чароўнай музыкі, якую выконвалі для ўсіх выкладчыкі Лагойскай ДШМ Чумак Вольга Віктараўна, Міхайлава Таццяна Сяргееўна і Асмалоўская Галіна Іванаўна.
Пад час прэзентацыі была праведзена цікавая азнаямляльная экскурсія па выставе для прысутных з дэманстрацыяй відэа прэзентацыі і майстар-клас па вырабе сувеніра ў тэхніцы арыгамі для дзетак. Таксама суседзямі з Вілейкі былі ўручаны памятныя сувеніры, якія папоўняць фонды музея і смачны каравай, якім змаглі пачаставацца ўсе прысутныя.
На прыканцы мерапрыемства для вілейчан супрацоўнікі музея правялі экскурсію па памятных мясцінах горада з наведаннем Лагойскага раеннага Дома раместваў і мастацкай галерэі С.Ф. Давідовіча.

495