Ноч у музеі

20 мая 2016 года ў 18.00 і 20.00 на базе Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя К. і Я. Тышкевічаў адбудзецца мерапрыемства, прымеркаванае дп Міжнароднага дня музеяў "Лабірынты часу".
У праграме:

- выступленне конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора”;
- майстар-клас па партрэтнаму жывапісу і шаржу;
- старадаўнія танцы;
- нацыянальныя стравы і напоі;
- экскурсіі па залах музея;
- імгненнае фота з графамі Тышкевічамі;
- выстава жывапісу, графікі і скульптуры "Час магнатаў" выкладчыкаў Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка і яшчэ шмат чаго цікавага Вы зможаце пабачыць на нашым свяце.

Усіх жадаючых чакаем па адрасе: г.Лагойск, вул.Н.Харчанкі, 31.

Кошт квітка: дарослы – 90 000 рублёў, дзіцячы – 45 000 рублёў.
Білеты можна набыць па адрасе: Лагойскі музей - г. Лагойск, вул. Н.Харчанкі, 31; Раённы цэнтр культуры і дасуга - г. Лагойск, вул. Савецкая, 13.

Кантактныя тэлефоны: +3751774-53842, +375447277187

602