Прэзентацыя выставы "Лагойшчына - наш маляўнічы скарб"

Чалавеку заўсёды было ўласціва імкненне да прыгожага, жаданне не толькі захапляцца ім, але і захаваць для нашчадкаў. «Спыніся імгненне, ты выдатна!" - вось дэвіз мастака ва ўсе часы.
“Лагойшчына – наш маляўнічы скарб” – пад такой назвай 14 красавіка супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея арганізавалі прэзентацыю выставы вядомых беларускіх мастакоў Андрэя Лычкоўскага (Узда), Фёдара Ладуцькі, Яўгена Шунейкі (Мінск) і славутага мастака Лагойшчыны Ігара Лыскаўца.
Творчасць мастакоў характарызуецца тым, што яны малююць з натуры, арганізоўваюць выставы ў малых гарадах Беларусі, куды зрэдку можа завітаць сталічная мастацкая выстава.
У дзень адкрыцця выставы мастакі правялі на працягу некалькіх гадзін жывапісны пленэр на высокіх лагойскіх пагорках, свае эцюды прадставілі таксама прысутным на прэзентацыі выставы. Пад час мерапрыемства арганізавалі для наведвальнікаў майстар-клас: вокаімгненнае маляванне партрэтаў з натуры. Андрэй Лычкоўскі даў магчымасць вучням школ прыняць удзел у калектыўным напісанні нацюрмортнай пастаноўкі.
Пасля завяршэння выставы мастакі паабяцалі падараваць пяць карцін Лагойскаму гісторыка-краязнаўчаму музею, сярод якіх работы Яўгена Феліксавіча Шунейкі “Браты К. і Я. Тышкевічы на раскопках”, “Віталь Цвірка на Лагойшчыне”.

300